Знайсці
18.10.2017 / 14:294РусŁacБел

Ці падпісаныя вы на тэлеграм-канал «Нашай Нівы»? АПЫТАНКА

Многія чытачы заўважылі, што апошнім часам пад некаторымі матэрыяламі рэдакцыя прапануе падпісацца на наш тэлеграм-канал. Што гэта такое?

Тэлеграм — гэта такі месенджар, распрацаваны Паўлам Дуравым. Гэта як вайбер ці ватсап. Вам трэба зайсці ў Play Market ды спампаваць дадатак. Тэлеграмам можна карыстацца як на тэлефоне, гэтак і на камп’ютары.

Расійскія ўлады некалькі разоў патрабавалі ад Дурава, каб ён выдаў інфармацыю па тэлеграме, але той адмаўляецца.

Чаму тэлеграм набірае папулярнасць? Тут можна заставацца ананімным. Гэта прыцягвае вялікую колькасць блогераў, якія не хочуць называць свае імёны, але маюць жаданне выказвацца. Нават у беларускай прасторы тэлеграма хапае цікавых ананімных каналаў з інсайдарскай інфармацыяй.

Што яшчэ вылучае тэлеграм адносна іншых мэсэнджараў — гэта шырокія мультымедыйныя магчымасці: тут, праз адмысловыя «боты», можна пампаваць кнігі, загружаць музыку, прымаць удзел у апытанках… Таксама праз тэлеграм вы можаце рабіць званкі.

Калі вы падпішацеся на тэлеграм-канал «Нашай Нівы», то зможаце атрымліваць частку навін яшчэ раней, чым на сайце. Калі здараецца нешта важнае, то гэта імгненна будзе ў вашым тэлеграме.

Каб знайсці нас у тэлеграме, то ў радок з пошукам набірайце @nashaniva. Альбо падпісвайцеся па гэтай спасылцы.

Апытанка

Дык падпісвайся!

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930