Знайсці
18.10.2017 / 12:3355РусŁacБел

Міністр Раўкоў пракаментаваў смерць салдата Коржыча ў Печах

Міністр абароны Андрэй Раўкоў пракаментаваў гібель радавога Аляксандра Коржыча, што загінуў у Печах пад Барысавым, піша БелТА.

Войска — гэта школа для маладых людзей, і ў вайсковым калектыве не павінна быць халатнасці і баязлівасці, падкрэсліў міністр.

«Камандзіры і начальнікі павінны адказваць за падначаленых, - заявіў ён. - Не павінна быць смерцяў вайскоўцаў, асабліва тэрміновай службы ў мірны час».

Па словах Андрэя Раўкова, пазіцыя Міністэрства абароны застаецца нязменнай: гэта непазбежнасць пакарання. «Гэта павінна быць і ў дачыненні да непасрэдна вінаватых, і тых службовых асоб, якія сваімі дзеяннямі, бяздзейнасцю, абыякавасцю прывялі да гэтай сітуацыі», - сказаў ён.

«Я выказваю глыбокія спачуванні бацькам загінулага Аляксандр Коржыча. Ніякімі словамі нельга зменшыць боль ад трагедыі. Цяпер самае галоўнае - аднавіць поўную карціну таго, што адбылося», — падкрэсліў Андрэй Раўкоў.

Міністр звярнуўся да ўсіх бацькоў, чые сыны служаць або будуць служыць ва Узброеных Сілах: «Калі вы прыязджаеце на прысягу, звярніце ўвагу, што кажуць камандзіры вайсковых часцей. Яны скажуць, што рабіць у дачыненні да сваіх дзяцей, каб служба прайшла без праблем. Узаемасувязь бацькоў з вайсковай часткай павінна быць пастаяннай». Пры гэтым калі няма даверу да кіраўніцтва вайсковых часцей, у сваякоў заўсёды ёсць магчымасць прыйсці на прыём да міністра або звярнуцца ў іншыя органы.

Андрэй Раўкоў таксама праінфармаваў, што пачата рэалізацыя мер кадравага, тэхнічнага, арганізацыйнага характару ў дачыненні да вайсковай часткі 72-га аб'яднанага навучальнага цэнтра, у якой праходзіў службу Аляксандр Коржыч.

«Гэтае пытанне кардынальна вызначым у бліжэйшы час», — дадаў міністр.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031