Знайсці
18.10.2017 / 10:32РусŁacБел

Нацбанк не плануе дазваляць разлікі ў крыптавалютах

Пытанне дазволу разлікаў у крыптавалютах у Беларусі не разглядаецца, заявіў старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр 18 кастрычніка на адкрыцці міжнароднага форуму па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях «БанкІТ'2017», піша БЕЛТА.

— Што тычыцца крыптавалют, то пытанне дазволу разлікаў у крыптавалютах за тавары, работы, паслугі на тэрыторыі Беларусі ў прынцыпе не разглядаецца, - сказаў Павел Калаўр.

У беларускім заканадаўстве крыптавалюты пакуль ніяк не рэгулююцца. Пры гэтым новы праект дэкрэта, які павінен ператварыць Беларусь у ІТ-краіну, прадугледжвае ўвядзенне ў грамадзянскі абарот крыптавалют і токенаў. Прапануецца комплекснае прававое рэгуляванне для таго, каб рэзідэнты ПВТ маглі аказваць паслугі крыптабірж, крыптаабменнікаў, прыцягваць фінансаванне пасродкам ICO, выкарыстоўваць крыптавалюты і токены ў грамадзянскім абароце. Гэта дасць магчымасць увесці ў легальнае поле не толькі криптовалюты, але і дзейнасць так званых майнераў. У перспектыве становіцца магчымым легальнае стварэнне ў Беларусі буйных майнінгавых крыптацэнтраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930