Знайсці
18.10.2017 / 08:47РусŁacБел

Названы лаўрэат Букераўскай прэміі 2017 года

Букераўская прэмія ў 2017 годзе (твор на англійскай мове) прысуджана амерыканскаму пісьменніку Джорджу Сондэрсу з раманам «Лінкольн у бардо». Пераможца атрымае таксама 50 тысяч даляраў.

У шорт-ліст прэміі патрапілі таксама амерыканскія пісьменнікі Пол Остэр («4, 3, 2, 1»), Эмілі Фрыдлунд ( «Гісторыя ваўкоў»), пакістанскі аўтар Махсін Хамід («Выхад на Захад»), шатландская пісьменніца Алі Сміт («Восень») і брытанка Фіёна Мозлі («Элмет»).

«Лінкольн у бардо» — першы раман Джорджа Сондэрса, які раней выпускаў апавяданні і аповесці. Дзеянне кнігі адбываецца ў 1862 годзе ў момант смерці сына прэзідэнта ЗША Аўраама Лінкальна; Бардо — паняцце з будызму, пад якім маецца на ўвазе прамежкавы стан паміж жыццём і перараджэннем.

***

Да 2014 года на Букера маглі намінавацца толькі пісьменнікі з Вялікабрытаніі, Ірландыі і краін Брытанскай Садружнасці, але цяпер да разгляду прымаюцца любыя раманы на англійскай мове.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера