Знайсці
17.10.2017 / 22:4736РусŁacБел

Навальны не будзе зарэгістраваны кандыдатам на выбарах-2018 ні пры якіх абставінах

ТАСС

У Крамлі вырашылі не дапускаць на выбары апазіцыянера Аляксея Навальнага ні пры якіх абставінах, паведамляе «Бі-бі-сі» са спасылкай на суразмоўцу ў адміністрацыі прэзідэнта, які прымаў удзел у абмеркаванні сцэнарыяў выбарчай кампаніі, але не ўпаўнаважаны даваць каментары СМІ.

Рашэнне было прынята пасля некалькіх месяцаў непублічных кансультацый.

Гэта ж пацвярджае і блізкая да адміністрацыі прэзідэнта крыніца. Па словах крыніцы, рашэнне не дапускаць Навальнага прынятае і яно адназначнае.

Як адзначаецца, у якасці апанентаў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на выбарах прэзідэнта ў Крамлі чакаюць супернікаў ад «малых партый».

Сам Пуцін яшчэ афіцыйна не абвяшчаў пра свой удзел у выбарах.

Раней кіраўнік ЦВК Эла Памфілава заявіла, што Аляксей Навальны зможа ўдзельнічаць у выбарах пасля 2028 года.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930