Знайсці
17.10.2017 / 21:539РусŁacБел

У Літве абнародуюць паведамленні агентаў КДБ

Цэнтр даследаванняў генацыду і рэзістэнцыі жыхароў Літвы (ЦДГРЖЛ) пачынае абнародаванне агентурных паведамленняў агентаў савецкай спецслужбы КДБ, паведамляе Delfi.

«Такіх дакументаў у Асобым архіве Літвы захавалася даволі шмат, іх абнародаванне павінна дазволіць грамадству сфармаваць больш дакладнае ўяўленне аб дзейнасці агентаў КДБ», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ЦДГРЖЛ.

Агентурнае паведамленне — напісаны рукой агента тэкст аб выкананым заданні КДБ ці інфармацыя, атрыманая па яго асабістай ініцыятыве. Агентурнае паведамленне падпісвалася псеўданімам, каб нельга было пазнаць асобу агента. Пачынаецца абнародаванне агентурных паведамленняў агентаў, якія дзейнічалі ў літоўскіх эмігранцкіх арганізацыях: у Галоўным камітэце па вызваленні Літвы, Сусветнай літоўскай суполцы, Савеце літоўцаў Амерыкі, Літоўскай супольнасці Амерыкі і ў таварыстве Santara-Sviesa.

Пазней плануецца апублікаваць агентурныя паведамленні аб навукова-тэхнічнай выведцы і шпіянажы, якімі займаліся агенты падчас навуковых і працоўных стажыровак. Немалую частку агентурных паведамленняў складае інфармацыя ад сакрэтных супрацоўнікаў, якія дзейнічалі ў асяроддзі Каталіцкай царквы. У перыяд перабудовы дзейнасць КДБ асабліва актывізавалася, тады «ўваскрашаліся» нават архіўныя агенты КДБ для назірання, кантролю і ўплыву на распачатыя ў грамадстве новыя працэсы, на дзейнасць Саюдзіса.

ЦДГРЖЛ публікуе інфармацыю аб дзейнасці КДБ на сайце www.kgbveikla.lt з 2011 года. На сённяшні дзень на сайце ўжо апублікавана больш за 5500 дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930