Знайсці
17.10.2017 / 19:12РусŁacБел

Амбасада ЗША папярэдзіла пра збой у рэгістрацыі на латарэю грын-карт

Праз тэхнічныя праблемы змененыя тэрміны рэгістрацыі ў конкурсе на атрыманне грын-карты. Усе адпраўленыя да 18 кастрычніка заяўкі трэба пацвердзіць паўторна, паведамляе прэс-служба амбасады ЗША ў Беларусі.

Рэгістрацыю па праграме «Візавая латарэя для імігрантаў розных нацыянальнасцяў» (DV-2019) пачалі зноўку. Так спадзяюцца забяспечыць «справядлівасць і абарону цэласнасці працэсу ў інтарэсах усіх задзейнічаных бакоў».

«Новы рэгістрацыйны перыяд для падачы электронных заяў на DV-2019 адкрываецца апоўдні (час Нью-Ёрка і Вашынгтона) у сераду, 18 кастрычніка, і закрываецца апоўдні (час Нью-Ёрка і Вашынгтона пасля пераходу на зімовы час) у сераду, 22 лістапада», — удакладнілі ў пасольстве ЗША.

Усе тыя, хто заяўляўся да 18 кастрычніка, павінны даслаць заяву зноў. Інакш анкету проста не разгледзяць. У такім выпадку раяць:

«Вы можаце падаць яшчэ адну, новую заяўку, і вы не будзеце дыскваліфікаваныя за адпраўку некалькіх анкет. Асобы, якія пададуць больш за адну анкету на працягу новага перыяду рэгістрацыі, будуць дыскваліфікаваныя».

Інф. tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930