Знайсці
18.10.2017 / 06:287РусŁacБел

У Мінску стартаваў чэмпіянат вуснаў: за самыя сэксуальныя даюць €3000

Гэта першы міжнародны чэмпіянат па сэксуальнасці вуснаў у беларускай сталіцы, ладзіць яго «Дзіліс Касметык».

Вусны ўдзельніц. 

Паўдзельнічаць можа любая паўналетняя дзяўчына з якой заўгодна краіны.

Трэба ўсяго толькі загрузіць тры здымкі ўласных вуснаў і можна прэтэндаваць на €300, €500, €1000 і €3000 з бонуснай паездкай на шопінг у Мілан. Гэта прыз глядацкіх сімпатый, трэцяе, другое месцы і Гран-пры. Фіналісткам і сотні ўдзельніц, што не трапяць у фінал, абяцаюць у падарунак парфуму.

Ніякага прафесійнага журы па вызначэнні, чые вусны самыя сэксуальныя, няма. Пераможцаў абяруць народным галасаваннем на сайце конкурсу.

Даслаць фоты для ўдзелу можна да 8 снежня. У гэты ж дзень увечары пройдзе фінальная цырымонія, дзе і ўручаць прызы.

Пра пачатак конкурсу абвесцілі ўсяго пару дзён таму, але ўжо шмат дзяўчат адправілі свае здымкі.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930