Знайсці
17.10.2017 / 18:24РусŁacБел

Нацыянальны гістарычны музей абвясціў конкурс уваходнага квітка

Конкурс уваходнага квітка аб'яўляе Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, паведамілі ў музеі.

Конкурс праводзіцца на найлепшы малюнак для вонкавага боку новых уваходных квіткоў. Квіток будзе несці таксама функцыю паштоўкі.

Усе ахвотныя могуць узяць удзел у конкурсе, які пройдзе з 23 кастрычніка па 30 снежня. Журы вызначыць пераможцаў у дзвюх намінацыях: квіток-паштоўка для дарослых і квіток-паштоўка для дзяцей. Вынікі конкурсу будуць падведзеныя ў Нацыянальным гістарычным музеі 5 лютага. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі.

Па выніках конкурсу будзе арганізаваная выстава работ фіналістаў. Вызначаны па выніках конкурсу найлепшы квіток будзе аб'яўлены афіцыйным квітком-паштоўкай Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера