Знайсці
17.10.2017 / 17:0049РусŁacБел

Расійская акцёрка апраўдала сэксуальныя дамаганні: Хіба мужчына не для гэтага існуе?

Так мяркуе Любоў Талкаліна, якая здымалася ў фільмах «Антыкілер», «Я кахаю цябе» ды «Слухач».

Любоў Талкаліна. Фота goodiez.ru.

Пасля таго, як сусветна вядомыя акцёркі заявілі пра сэксуальныя дамаганні з боку знакамітага амерыканскага кінапрадзюсара Харві Вайнштэйна, яго кар’ера ляціць у тартарары. Спачатку Вайнштэйна звольнілі з Weinstein Company, у якой ён з'яўляўся адным з уласнікаў. Цяпер — выключаюць з Кіроўнай рады Гільдыі прадзюсараў Амерыкі.

Талкалінай стала шчыра шкада Вайнштэйна, і яна ўзялася горача яго абараняць. Выглядае, што яна адзіная, хто публічна апраўдаў дзеянні рэжысёра.

«Яны [жанчыны, якія абвінавацілі Харві Вайнштэйна] паступілі не зусім па-дзявочы. Таму што сэксуальныя дамаганні — ну гэта ж выдатна, ну праўда. Калі ты маеш ролю, то якая розніца, як ты яе атрымала. Мне здаецца, мусіць быць, наадварот, нейкая салідарнасць. Усім добра — і яму добра, і ім добра, і гледачам, самае галоўнае, добра. З’явіліся такія цудоўныя ролі.

Наогул, як можна вінаваціць мужчыну ў сэксуальных дамаганнях, хіба ён не для гэтага існуе на свеце? Калі ў яго ёсць улада, якой ён такім вось чынам карыстаецца, — то добра. Гэта ж выдатна, калі сэксуальна дамагаецца цябе чалавек, у якога такая вялікая ўлада, ці не так?» — патлумачыла акцёрка сваю пазіцыю «Медузе».

Талкаліна дадала, што сама яна ніколі не станавілася ахвярай гвалту. На яе думку, жанчына заўсёды сама вінаватая ў дамаганнях.

Сярод жанчын, якія абвінавацілі Вайнштэйна ў дамаганнях, — зоркі кінаіндустрыі Анджэліна Джалі, Гвінет Пэлтроў, Эшлі Джад, Роўз Макгоўэн, Разана Аркет і іншыя.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930