Знайсці
17.10.2017 / 16:3715РусŁacБел

Навукоўцы прагназуюць катастрафічную сонечную ўспышку

Навукоўцы прадказалі ўзнікненне магутнае ўспышкі на Сонцы, якая можа пацягнуць за сабой маштабныя катастрофы. Пра гэта паведамляе РІАН, спасылаючыся на даследаванне, апублікаванае у The Astrophysical Journal.

Навукоўцы з Гарвардскага ўніверсітэта прааналізавалі даныя аб нядаўніх змяненнях на Сонцы і прыйшлі да высновы, што наступная моцная ўспышка адбудзецца не пазней, чым у бліжэйшыя сто гадоў, прычым імавернасць яе ўзнікнення ў бліжэйшае дзесяцігоддзе складае 12%.

У дакладзе паведамляецца, што па колькасці вылучанай энергіі чаканая прыродная анамалія будзе раўняцца успышцы 1859 года, у выніку якой паўстала геамагнітная бура, якая атрымала назву «Падзеі Кэрынгтана».

Як адзначаюць даследчыкі, калі прыродная з'ява такой магутнасці паўторыцца сёння, яна можа прывесці да парушэння працы энергасістэм па ўсім свеце, а таксама адключэння інтэрнэту. Акрамя таго, магутная ўспышка здольная справакаваць тэхнагенныя аварыі і павышэнне ўзроўню радыяцыі, што, у сваю чаргу, пацягне за сабой чалавечыя ахвяры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930