Знайсці
17.10.2017 / 14:39РусŁacБел

Re1ikt зняў кліп пра містыку ў беларускай літаратуры

Мінскі рок-гурт Re1ikt прэзентаваў музычнае відэа на трэк «Пра чорныя вочы».

Кліп зняты адмыслова да кампазіцыі, створанай па апавяданні рэпрэсаванага ў 1937 годзе беларускага пісьменніка Міхася Зарэцкага ў рамках мастацкага праекта інтэрнэт-партала TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія», піша tut.by.

У кадры можна ўбачыць унікальныя архіўныя дакументы, звязаныя з асобаю самога Зарэцкага: старыя фатаграфіі, малюнкі кніжных вокладак, даведку аб рэабілітацыі.

— Мы не хацелі рабіць нейкую пастаноўку, здымаць рамантычную гісторыю, а вырашылі прадэманстраваць сведчанні жыцця пісьменнікаў, выкрасленых з памяці людзей: што выдаваліся кнігі, што людзі захапляліся гэтай літаратурай, — кажа лідар гурта Re1ikt бубнач Аляксандр Дземідзенка.

Доўгі час Міхась Зарэцкі — аўтар шэрагу псіхалагічна апавяданняў, п'ес, аповесці «Голы звер», раманаў «Сцежкі-дарожкі» і «Вязьмо» — заставаўся сапраўдным літаратурным прывідам. Многія рукапісы Зарэцкага загінулі, у прыватнасці гістарычная драма «Рагнеда» і працяг рамана «Крывічы». Па гэтай прычыне музыкам нават прыйшлося звяртацца ў архіў, каб знайсці хоць бы нейкія матэрыялы. Між тым, у дваццатыя гады мінулага стагоддзя Зарэцкі быў літаратурнай зоркай — яго творы карысталіся вялікім попытам, а вострыя выступы ў прэсе жыва абмяркоўваліся.

Канцэртная прэзентацыя праекта «(Не)расстраляная паэзія», у якім разам з Re1ikt паўдзельнічалі гурты Vuraj, TonqiXod, Dzieciuki, Akute, Naka, а таксама Vinsent, Кацярына Ваданосава, Зміцер Вайцюшкевіч, Павел Аракелян, Лявон Вольскі, адбудзецца ў сталічным клубе «Бруге «29 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930