Знайсці
17.10.2017 / 14:0116РусŁacБел

Затрыманая прыбіральшчыца барысаўскага прадпрыемства, дзе пяць жанчын атруціліся «бальзамам»

Барысаўскія следчыя працягваюць высвятляць абставіны атручвання пяці чалавек на прадпрыемстве «Фаўна», дзе займаюцца перапрацоўкай рыбы. Прыбіральшчыца прадпрыемства, якая прынесла жанчынам пляшку з невядомай вадкасцю, затрыманая.

У Дзень маці 14 кастрычніка на барысаўскім прадпрыемстве «Фаўна» пяць работніц атруціліся невядомай вадкасцю. Пляшку ў падсобку, дзе раніцай жанчыны пераапраналіся перад зменай, прынесла прыбіральшчыца. Па словах сына адной з пацярпелых, яна знайшла яе ў курылцы на другім паверсе, падумала, што гэта бальзам, і прапанавала калегам адзначыць свята. Жанчыны выпілі крыху, ім адразу ж стала кепска. Тры з іх у цяжкім стане ў Мінску ў бальніцы хуткай дапамогі, дзве — у Барысаўскай ЦРБ.

У УСК па Мінскай вобласці TUT.BY паведамілі, што ў рамках расследавання крымінальнай справы, заведзенай па арт. 155 КК - «Прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці, следчыя дапытваюць сведак, работнікаў, службовых асоб, адбываюцца ператрусы і шэраг лабараторных даследаванняў. Вывучаюцца канфіскаваныя з прадпрыемства дакументацыя, запісы з камер відэаназірання, якія далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы.

- У парадку арт. 108 КПК затрыманы работнік прадпрыемства. З падазраванай праводзяцца працэсуальныя і следчыя дзеянні, - распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Затрыманай з'яўляецца прыбіральшчыца прадпрыемства.

На «Фаўне» жанчыну характарызуюць толькі станоўча. Ёй за 50, тут яна працуе ўжо шмат гадоў. Характарызуюць яе як адказнага чалавека. Нагадаем, сын адной з пацярпелых распавядаў, што «бальзам» яна сама не піла, толькі «ўзяла на язык».

- Яна працуе два праз два, і сёння ў яе законны выхадны, - растлумачылі на прадпрыемстве. - На працу ёй выходзіць толькі ў сераду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930