Знайсці
17.10.2017 / 12:3620РусŁacБел

СК патлумачыў разыходжанні ў сваіх каментарах наконт абставін смерці Коржыча

У каментарыях пад артыкуламі «Нашай Нівы» на тэму Печаў людзі просяць патлумачыць, чаму пазіцыя афіцыйных ведамстваў па смерці Коржыча мянялася разам з градусам грамадскага абурэння.

Так, 5 кастрычніка прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог заявіла, каментуючы здарэнне ў барысаўскай часці, што «пры правядзенні агляду месца здарэння прыкмет крымінальнага характару следствам не выяўлена. Дадзеныя, атрыманыя ў выніку першапачатковых мерапрыемстваў, дазваляюць разглядаць у якасці асноўнай версіі суіцыд».

Праз некалькі дзён, калі абставіны смерці Коржыча пачалі абрастаць канкрэтыкай, кіраўнік прэс-службы СК Сяргей Кабаковіч расказаў, што насамрэч цела салдата знайшлі з перавязанымі нагамі і з майкай на галаве.

Як так атрымалася, што афіцыйнае ведамства, кажучы ягонай тэрміналогіяй, рэзка змяніла паказанні?

Мы задалі гэтае пытанне прадстаўнікам Следчага камітэта.

«Мы сталі ў нечым закладнікамі: з аднаго боку, мы мусілі даць інфармацыю, бо кіруемся палітыкай адкрытасці, з іншага боку — на той момант не да канца быў праведзены агляд месца, не ўсе сведкі апытаныя. Як вісела цела, усе акалічнасці… Гэта трэба было высвятляць — следчая група ж прыбыла не імгненна, як толькі выявілі цела. Трэба гэта разумець. Адзначу, што ад пачатку СК падкрэсліваў, што суіцыд — гэта версія. Версія, якая на той момант была імавернай. Але вы ж бачыце, мы [ужо пасля словаў Беланог] завялі крымінальную справу, бо ў рамках справы можна праводзіць больш следчых мерапрыемстваў, чым пры праверцы. І ўсе новыя, як вы кажаце, факты, выяўленыя менавіта ў ходзе расследавання справы, а не ў ходзе правядзення праверкі», — патлумачылі нам і дадалі, што разыходжанняў у інфармацыі ад СК не было, бо інфармацыя паступала па меры работы следства.

Адметна таксама, што прадстаўнік Мінабароны палкоўнік Уладзімір Макараў ад самага пачатку безапеляцыйна сцвярджаў, што смерць Коржыча — гэта суіцыд. А вось Следчы камітэт на гэты момант мае тры версіі смерці салдата — самагубства, давядзенне за самагубства і забойства.

Чытайце таксама: «Выходзь, падла». Ускрываюцца страшныя падрабязнасці смерці салдата і сітуацыі ў Печах увогуле. Віна — на «шакалах»

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930