Знайсці
16.10.2017 / 22:304РусŁacБел

У Расіі прапанавалі разам з санкцыйнай прадукцыяй забіраць і машыны, на якіх іх перавозяць

Міністр сельскай гаспадаркі Расіі Аляксандр Ткачоў прапанаваў зрабіць больш жорсткай адказнасць за ўвоз санкцыйнай прадукцыі ў краіну. У прыватнасці, не толькі канфіскоўваць тавар, але і машыны, на якіх яго перавозяць. Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля па выніках нарады ў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Чыноўнік закрануў тэму «шэрага» імпарту, які, паводле ацэнак расійскіх экспертаў, складае каля 700 мільёнаў даляраў.

«На самай справе мы шмат у чым выбудавалі загараджальны атрад і не пускаем няякасныя санкцыйныя прадукты. Але, на жаль, у нас ёсць спробы аб'язджаць нашы пасты ляснымі дарогамі», — заявіў Аляксандр Ткачоў.

Міністру здаецца падазроным, што пасля забароны на ўвоз еўрапейскай і турэцкай гародніны ў 3 разы вырас экспарт з Беларусі.

«Уявіце сабе, імпарт бульбы з Беларусі ў 2016 годзе быў 40 тысяч, сёння — у тры разы вышэй, гэта значыць ён ужо 120 тысяч. Свежая гародніна сёння 231 тысяча, а была — 109 тысяч. Таматаў рост у паўтара разу, агуркоў — у два разы, капуста — у тры з паловай разы, морква і буракі — на 40 працэнтаў вырасла. То бок пра што казаць?» — заявіў міністр Аляксандр Ткачоў.

Чыноўнік упэўнены, што Белстат «спецыяльна закрывае сваю справаздачнасць», і забароненыя прадукты ўсё роўна ўвозяць праз Беларусь. А гэта разбурае ўнутраны рынак Расіі.

«Зразумела, што Беларусь, напэўна, на гэтым нажываецца, напэўна, на гэтым атрымлівае звышпрыбыткі. Але мне здаецца, з гэтым трэба сканчаць», — заявіў Аляксандр Ткачоў.

Ён паведаміў, што днямі прайшла нарада профільных ведамстваў аб узмацненні жорсткасці мер.

«Даглядаць кожную грузавую машыну. Калі няма фітасанітарных і ветэрынарных дакументаў, то трэба не вяртаць груз назад — а прапануем знішчаць на месцы: няма дакументаў, няма чаго разварочваць, ён паехаў, праз мост пераехаў, і ляснымі дарогамі зноў завёз у Расію. Тым самым мы 70% яшчэ дадаткова знішчым, а значыць, нашы гора-кантрабандысты панясуць страты, і, зразумела, забудуць дарогу да нас», — распавёў Аляксандр Ткачоў.

Ён лічыць, што цяпер прадпрымальнікі не баяцца ўвозіць «санкцыёнку» у Расію, таму што заканадаўчая база не дазваляе прыцягваць парушальнікаў «да адэкватнай адказнасці».

«Неабходна зрабіць больш жорсткай адміністрацыйную адказнасць за ўвоз санкцыйнай прадукцыі, а таксама прадугледзець канфіскацыю не толькі самой прадукцыі, але і транспартных сродкаў, якія яе перавозяць».

Тым часам беларускія мытнікі заяўляюць: яны абараняюць Расію па тых жа абмежаваннях, якія суседзі ўвялі на тэрыторыі сваёй краіны. І з пачатку гэтай працы тут канфіскаваная ўжо 21 тысяча тон санкцыйнай прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930