Знайсці
16.10.2017 / 19:3613РусŁacБел

Канапацкая адхрысцілася ад кіравання новым рухам

Кіраўнік грамадзянскай кампаніі «Наперад, Беларусь» — не дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, а яе памочнік Дзяніс Ціханенка. Пра гэта сёньня спадарыня Канапацкая паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.

«Ініцыюючы грамадзянскую кампанію «Наперад, Беларусь!», я зыходзіла зь неабходнасьці знайсьці формы супрацоўніцтва зь людзьмі, якія хочуць пазытыўных зьмен у краіне, але з тых ці іншых прычын не гатовыя адкрыта заяўляць аб падтрымцы апазыцыі. Зварот быў паддадзены крытыцы на пасяджэньні Палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Сапраўды, некаторыя фармулёўкі маёй заявы былі не зусім карэктныя, што выклікала шмат пытаньняў. Я ня раз у сваіх выступах у СМІ падкрэсьлівала і зноў зьвяртаю ўвагу на тое, што гэта грамадзянская кампанія. Яе кіраўніком зьяўляецца мой памочнік Дзяніс Ціханенка», — напісала дэпутатка.

Ганна Канапацкая таксама заявіла, што ў рамках правацэнтрысцкай кааліцыі яна працягвае падтрымліваць і матываваць людзей, якія адкрыта гатовыя прыняць актыўны ўдзел у палітычным жыцьці краіны, у тым ліку ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы дэпутатаў:

«Яшчэ раз заклікаю ўсіх неабыякавых людзей быць актыўнымі, станавіцца кандыдатамі або далучацца да камандаў кандыдатаў на мясцовых выбарах ад кааліцыі. Сучаснасьць і будучыня нашай краіны залежыць толькі ад нас з вамі, ад таго, ці гатовыя мы браць адказнасьць за яе лёс».

Ганна Канапацкая павінна была дэзавуяваць дакумэнт аб стварэньні грамадзянскай кампаніі «Наперад, Беларусь» і паведаміць пра сваё рашэньне Палітрадзе партыі не пазьней за 16 кастрычніка. Такое рашэньне Палітрада прыняла ў пятніцу, 13 кастрычніка, калі разглядала пытаньне аб новым руху. Кіроўны партыйны орган назваў дакумэнт аб стварэньні кампаніі «Наперад, Беларусь» «непрымальным і парушаючым статут партыі».

Як паведаміла старшыня выканкаму АГП Аксана Крышчановіч, ніхто зь сябраў Палітрады не атрымліваў заяваў ад Канапацкай на электронную пошту.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера