Знайсці
16.10.2017 / 18:213РусŁacБел

Польшча адмаўляецца ад крэдытнай лініі МВФ

Польшча адмаўляецца ад доступу да Эластычнай крэдытнай лініі МВФ, адкрытай для Польшчы пасля фінансавага крызісу ў 2008 годзе. Пра гэта праінфармаваў віцэ-прэм'ер, міністр развіцця і фінансаў Матэуш Маравецкі, які знаходзіцца ў Вашынгтоне, паведамляе Радыё Польшча.

Віцэ-прэм'ер растлумачыў, што краіне ўжо не патрэбная надзвычайная фінансавая дапамога з боку МВФ.

Польшча атрымала доступ да крэдытнай лініі ў 2009 годзе. Самая вялікая сума, якую магла выкарыстаць Варшава, складала 29 мільярдаў даляраў. Цяпер гэта 9,2 мільярда даляраў.

Матэуш Маравецкі патлумачыў, што прынятае рашэнне мелі ўплыў эканамічная сітуацыя вакол Польшчы, макраэканамічныя параметры, фінансавыя даныя, фінансавая стабільнасць, валютныя рэзервы і спагнанне падаткаў.

Адмова ад крэдытнай лініі МВФ будзе азначаць эканомію ў памеры прыкладна 60 мільёнаў даляраў у год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031