Знайсці
16.10.2017 / 16:032РусŁacБел

Спявачка Б'ёрк распавяла пра дамаганні з боку рэжысёра Ларса фон Трыера

Спявачка Б'ёрк заявіла пра сэксуальныя дамаганні з боку рэжысёра на здымачнай пляцоўцы. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Facebook.

Б'ёрк. Фота image.inforesist.org.

Па словах Б'ёрк, калі яна пачала здымацца ў кіно, то была шакавана тым, што ў кінаіндустрыі лічыцца нармальным, калі рэжысёр дазваляе сабе занадта шмат на пляцоўцы. Яна адзначыла, што адпрэчыла дамаганні рэжысёра, але ён умела «выставіў мяне чалавекам, які стварае праблемы».

Б'ёрк піша, што ёй удалося перажыць крыўды і дамаганні ў першую чаргу дзякуючы сваёй сіле, падтрымцы асяроддзя і таму факту, што ў яе ніколі не было ніякіх амбіцый у кіно.

Імя рэжысёра яна ў сваім звароце ні разу не называе, але адзначае, што гаворка ідзе пра датчаніна. Адзіны дацкі рэжысёр, з якім яна працавала, — знакаміты Ларс фон Трыер.

Ісландка Б'ёрк вядомая ў першую чаргу як спявачка, але яна некалькі разоў здымалася ў кіно. Самая вядомая роля — «Танцорка ў цемры» Ларса фон Трыера. Шчыра распавесці пра свой досвед Б'ёрк вырашыла пасля таго, як у грамадстве ўзнялася хваля прызнанняў пасля выкрыцця сэксуальных злачынстваў прадзюсара Харві Вайнштэйна.

15 кастрычніка стала вядома, што паліцыя Лондана расследуе тры новыя эпізоды сэксуальных злачынстваў у справе Вайнштэйна.

Прадзюсара выключылі са складу Брытанскай акадэміі кіно пасля таго, як амерыканская газета New York Times апублікавала матэрыял, у якім яго абвінавачвалі ў сэксуальных дамаганнях. Журналісты пісалі, што Вайнштэйн дамагаўся маладых акторак і супрацоўніц яго кінакампаніі.

У прыватнасці, пасля публікацыі New York Times, актрысы Анджэліна Джалі і Гвінет Пэлтроў таксама абвінавацілі Вайнштэйна ў дамаганнях і распавялі, калі гэта было. Пазней галівудская актрыса Макгоўн абвінаваціла прадзюсара Вайнштэйна ў згвалтаванні.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930