Знайсці
16.10.2017 / 21:136РусŁacБел

Wi-Fi па ўсім свеце аказаўся пад пагрозай: любую сетку можна ўзламаць

Бяспека Wi-Fi-падлучэнняў аказалася пад пагрозай з-за сур'ёзнай уразлівасці, высветліла група спецыялістаў. Пра гэта паведамляе The Verge.

Эксперты выявілі крытычныя праблемы ў пратаколе бяспекі WPA2, які выкарыстоўваецца для абароны асабістых і карпаратыўных сетак. З-за уразлівасці, як сцвярджаюць спецыялісты, любую Wi-Fi-сетку можна ўзламаць і атрымаць доступ да ўсяго трафіку.

«Калі ваша прылада падтрымлівае Wi-Fi, то, хутчэй за ўсё, знаходзіцца ў небяспецы», — адзначаецца ў анонсе даследавання.

Акрамя таго, эксперты падкрэсліваюць, што 41 працэнт прылад на базе Android схільныя да «выключна разбуральнага» варыянту ўразлівасці.

Даследчыкі рэкамендуюць пакуль не выкарыстоўваць іншыя пратаколы бяспекі, бо яны яшчэ больш ненадзейныя. Поўную справаздачу аб эксплоіце пад назвай KRACK апублікуюць і прадставяць 1 лістапада на канферэнцыі ACM CCS.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930