Знайсці
16.10.2017 / 14:3017РусŁacБел

Следчы камітэт аднавіў расследаванне справы Арцёма Басцюка, які загінуў у Барысаве за паўгода да Коржыча

Гэтую інфармацыю Радыё Свабода паведаміла маці загінулага салдата Таццяна. Аб аднаўленьні справы адвакату сям’і Басьцюкоў паведамілі ў СК.

«Следчы камітэт аднавіў расследаванне справы аб смерці сына. Нам аб гэтым толькі што паведаміў адвакат», — расказала Свабодзе маці Арцёма Басьцюка Тацьцяна.

Арцём Басьцюк быў знойдзены павешаным на тэрыторыі вайсковай часткі ў Барысаве 31 сакавіка. Па факце яго смерці Следчы камітэт завёў крымінальную справу. Родныя Басцюка настойвалі на тым, што з яго здзекаваліся ў частцы іншыя вайскоўцы. Пры гэтым яны называлі канкрэтныя прозьвішчы. У маі сям’я Басцюкоў была на прыёме ў міністра абароны, ён абяцаў родным загінуўшага салдата разабрацца ў сытуацыі. 12 кастрычніка, праз шэсьць месяцаў расьсьледаваньня і праз 9 дзён пасьля сьмерці Аляксандра Коржыча, Следчы камітэт паведаміў аб закрыцці справы Басцюка. Яго родныя збіраліся абскарджваць гэтае рашэнне, аднак усяго праз чатыры дні стала вядома, што пастанова аб закрыцьці справы Арцёма Басьцюка адмененая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера