Знайсці
16.10.2017 / 10:581РусŁacБел

Пробная здабыча бурштыну пачалася ў Брэсцкай вобласці

Пробная здабыча бурштыну пачалася ў Брэсцкай вобласці, паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БелТА міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.

«Цяпер у краіне прамыслова значных радовішчаў бурштыну не выяўлена. Разам з тым, ТАА «Белгеапошук», створанае пры Кіраўніцтве справамі прэзідэнта і дзейнае ў форме дзяржаўна-прыватнага партнёрства, праводзіць работы па пробнай здабычы бурштыну на перспектыўных участках Брэсцкай вобласці», — адзначыў Андрэй Худык. Прадпрыемства правядзе геолага-разведвальныя работы, доследную эксплуатацыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера