Знайсці
15.10.2017 / 22:4921РусŁacБел

Сяргей Ваганаў. Печы. Памяці Сашы Коржыча

Цяпер не ўстаць мне, ані легчы…
Адно ўзляцець, нібы анёл.
Мяне спалілі вашы Печы.
Цяпер я сорам ваш і боль…

І з вышыні, з нябёсаў зорных,
Гляджу, як тлусты чорны дым
Паўзе ад Печаў тых «узорных»
Жалобай не па мне адным.

Ды нас тут столькі, што я нават
Пералічыць ўсіх не памкнусь…
Навошта ж ты нас нараджала,
Айчына наша, Беларусь?!

І тым апошнім летнім ранкам,
У росны салаўіны час,
Навошта нашы маці з ганку
У войска выпраўлялі нас?

Ды дзе ж, скажыце, тое войска,
дзе нам хацелася служыць,
Пасля якога з ласкі Боскай
Ты вернешся кахаць і жыць?

Жыццё, калі наўкол «шакалы»,
Нібы хаджэнне па лязу…
Хай прэзідэнт і генералы
Льюць кракадзілаву слязу,

Я не вярнуся з высяў зорных,
Хоць да матулі сэрцам мкнусь.
Дыміць Пячамі крэматорый —
Дзяржава з назвай Беларусь.

Сяргей Ваганаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера