Знайсці
15.10.2017 / 21:30РусŁacБел

Фінал дзіцячага Еўрабачання-2018 пройдзе ў Беларусі

Еўрапейскі вяшчальны саюз апавясціў Белтэлерадыёкампанію, што фінал спеўнага конкурсу «Дзіцячае Еўрабачанне» пройдзе ў 2018 годзе ў Беларусі. Інфармацыя была агучана ў праграме «Галоўны эфір» на «Беларусь 1».

 Папулярнае шоу пройдзе ў лістападзе наступнага года на «Мінск-Арэне».

За 13 гадоў існавання конкурсу беларускія выканаўцы двойчы займалі на ім першае месца (Ксенія Сітнік у 2005-м і Аляксей Жыгалковіч у 2007-м), адзін раз — другое месца і яшчэ два разы — трэцяе.

Беларусь ужо прымала фінал конкурсу «Дзіцячага Еўрабачання» ў 2010.

Сёлета ж фінал пройдзе ў Грузіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031