Знайсці
15.10.2017 / 16:58РусŁacБел

На Кальварыі адшукалі магілу славутага фатографа Льва Дашкевіча

Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку гісторык Дзяніс Лісейчыкаў. 

«Такое адчуванне, што магіла малавядомая, — адзначае Лісейчыкаў. — Напэўна, даследчыкаў збіваў з панталыку праваслаўны крыж і надпіс «Дашкевіч» без пазначэння імя (а можа ніхто і не шукаў?). Але гэта адзінае пахаванне асобы з прозвішчам Дашкевіч у масіве магілаў 1950-х-1960-х (гэта пацвярджае і кніга-апісанне Кальварыйскага некропаля канца 1990-х). Побач - некалькі пахаванняў Дашкевічаў-каталікоў».

У каментарах пад пастом людзі ўжо арганізуюцца, каб вырабіць новую чытэльную табліцу на магілу замест старой, напаўсцёртай.

Леў Дашкевіч (1882—1957) — беларускі фотамастак, навуковец, вынаходнік, публіцыст, педагог. Аўтар унікальных фота, на якіх адлюстраваныя Беларусь і беларусы той няпростай гістарычнай эпохі.

Напрыклад, ён зрабіў вось гэты партрэт Купалы (1923):

Былі ў яго здымкі і мастацкія, і побытавыя:

У Нацыянальным гістарычным музеі гэтымі днямі ідзе выстава, прысвечаная 135-годдзю Дашкевіча.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера