У Оршы на пажары загінула маладая маці, яе двухгадовую дачку ўратавалі
У Оршы падчас пажару ў прыватным доме загінула жанчына. Такая інфармацыя размешчана на сайце Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.
Ілюстрацыйнае фота.
Здарэнне адбылося 14 кастрычніка а 19.58 у доме на зав. Чырвонагвардзейскім. У выніку пажару загінула гаспадыня дома 1996 года нараджэння. Работнікі МНС выратавалі яе бацьку 1967 года нараджэння і малую дачку 2015 года нараджэння.
Дзед і ўнучка з апёкамі і наступствамі атручвання прадуктамі гарэння былі дастаўленыя ў шпіталь.
Прычына пажару высвятляецца.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 29
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера