Знайсці
15.10.2017 / 13:254РусŁacБел

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка драматычна саступіла Марыі Шарапавай

Арына Сабаленка. Фота з сайта турніра.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прайграла расіянцы Марыі Шарапавай (5:7, 6:7) у вырашальным паядынку турніру ў кітайскім Цяньцзіні (прызавы фонд - $ 426 тыс.), паведамляе БелТА.

Сённяшні фінальны матч супраць былой першай ракеткі планеты Сабаленка пачала выдатна і павяла ў ліку 4:1. Затым Шарапава пачала гуляць мацней і не толькі выраўняла становішча, але і здолела ва ўпартай барацьбе вырваць перамогу ў першым сэце - 7:5.

Старт другой партыі Арына правяла магутна - 5:1, але дасведчаная расіянка не здавалася і, як і ў першай партыі, зноў пераламала хаду паядынку - 6:5.

Сабаленка здолела перавесці гульню на тай-брэйк, у якім поспех быў на баку Шарапавай - 10:8.

Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 7 хвілін. Марыя Шарапава выйграла свой першы тытул пасля вяртання на корт з-за допінгавай дыскваліфікацыі, цяпер у яе скарбонцы 36 пераможных турніраў пад эгідай WTA.

Марыя Шарапава з заваяваным трафеем. Фота WTA.

Нягледзячы на паразу, на наступным тыдні Арына Сабаленка, у якой зараз 102-е месца, упершыню ў сваёй кар'еры ўвойдзе ў топ-100 сусветнага рэйтынгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930