Знайсці
15.10.2017 / 11:421РусŁacБел

У працоўныя кніжкі не будуць запісваць дысцыплінарныя спагнанні

Уступіла ў сілу пастанова Мінпрацы і сацабароны № 41 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Інструкцыю аб парадку вядзення працоўных кніжак».

У пералік звестак, якія не ўносяцца ў працоўную кніжку работніка, дадаткова ўключаныя звесткі:

аб рабоце па грамадзянска-прававых дамовах і ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці;

аб умове выканання работы па тэрміновай працоўнай дамове;

аб дысцыплінарных спагнаннях, за выключэннем выпадкаў звальнення работніка ў якасці меры дысцыплінарнага спагнання;

аб рэжыме гнуткага працоўнага часу;

аб няпоўным працоўным часе.

У выпадках ліквідацыі наймальніка па апошнім месцы працы, спынення дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка або смерці наймальніка — фізічнай асобы дублікат працоўнай кніжкі выдаецца наймальнікам па новым месцы працы незалежна ад тэрміну, які прайшоў з даты звальнення работніка. Пры страце працоўнай кніжкі (ўкладыша да яе) звольнены працаўнік звяртаецца па дублікат працоўнай кніжкі да наймальніка па апошнім месцы працы на працягу шасці месяцаў пасля яго звальнення.

Рэгламентуе пастанова і выпадкі, калі наймальнік — індывідуальны прадпрымальнік аказваецца пад следствам або ў зняволенні і яго дзейнасць спыняецца. У гэтым выпадку запіс аб звальненні работніка ўносіцца ў працоўную кніжку рэгіструючым органам па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка і замацоўваецца пячаткай дадзенага органа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930