Знайсці
13.10.2017 / 20:0410РусŁacБел

АГП заклікаў Канапацкую не ствараць свой рух. Яе памочнік выйшаў з партыі

У пятніцу палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі абмеркавала сітуацыю, якая склалася пасля публічнай заявы Ганны Канапацкай аб стварэнні новага палітычнага руху «Наперад, Беларусь!», паведамляецца на сайце АГП.

Па выніках сустрэчы было пастаноўлена, што дадзены дакумент непрымальны і парушае статут партыі. Палітрада прапанавала Канапацкай яго дэзавуяваць і ў панядзелак паведаміць партыі аб сваім рашэнні.

У ходзе абмеркавання памочнік Канапацкай Дзяніс Ціханенка напісаў заяву аб выхадзе з партыі.

Лідар АГП Анатоль Лябедзька пракаментаваў сітуацыю:

«Дыскусія паказала, што ў партыі здаровае ядро: мы маем кансэнсус у ацэнках таго, што адбылося. Былі толькі розныя прапановы, як вырашаць гэтую праблему. У тым ліку радыкальныя — аж да выключэння з партыі Ганны Канапацкай і Дзяніса Ціханенкі. Ціханенка ўзяў на сябе ўсю адказнасць як аўтар гэтага дакумента і напісаў заяву аб выхадзе з партыі.

Мы маем таксама заяву Ганны Канапацкай, што ніякага руху яна не збіралася ствараць, усё было зроблена для стварэння інфармацыйнай хвалі, і ў панядзелак па дакуменце, які выклікаў дыскусію не толькі ў АГП, але і ў сацыяльных сетках, будзе публічнае абвяржэнне».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера