Знайсці
13.10.2017 / 16:571РусŁacБел

Tesla адклікала 11 тысяч аўтамабіляў мадэлі X

Кампанія Tesla была вымушаная адклікаць 11 тысяч аўтамабіляў мадэлі Х, паведамляе Business Insider, спасылаючыся на паведамленне кампаніі. Аказалася, што ў мадэлі выявіліся праблемы з заднімі сядзеннямі, якія могуць паўплываць на бяспеку пасажыраў. Нягледзячы на тое, што толькі ў 3% красовераў маецца такая праблема, вытворцы прынялі рашэнне адклікаць аўтамабілі для дыягностыкі і прадухілення няспраўнасцяў.

Няспраўнасць выявілася выпадкова. У ходзе чарговага планавага тэставання аўтамабіля Tesla X высветлілася, што кабелі ад электрапрывадаў сядзенняў другога шэрагу дрэнна замацаваныя і не адрэгуляваныя, таму падчас сутыкнення задняе сядзенне з левага боку можа скласціся наперад і ўдарыць спінкай па сядзенні кіроўцы.

Скаргаў на гэтую праблему ў Tesla не атрымлівалі, але ўсё ж вырашылі самастойна разабрацца з недахопам, не чакаючы судовых пазоваў ад уладальнікаў.

У заяве, апублікаванай Tesla, сказана, што тым, хто ўжо паспеў набыць дэфектны электракар, для ліквідацыі праблемы дастаткова звярнуцца ў сэрвісны цэнтр або выклікаць спецыяліста дадому — рэгулёўка кабеляў зойме ўсяго дзесяць хвілін і будзе зробленая за кошт кампаніі-вытворцы. Да таго часу, пакуль крэслы не адрэгуляваныя, Tesla раіць не садзіць пасажыраў на праблемныя месцы.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930