Знайсці
13.10.2017 / 16:305РусŁacБел

У Мінску вызначаць унікальныя зялёныя зоны для іх далейшага захавання

Унікальныя зялёныя зоны будуць вызначаныя ў Мінску для іх далейшага захавання. Пра гэта на круглым стале ў прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміла намеснік старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Вольга Верамей.

«У генеральным плане Мінска адзначаная неабходнасць правядзення спецыяльных даследаванняў для таго, каб вызначыць найбольш унікальныя часткі водна-зялёнага дыяметра і знайсці магчымасць надаць ім пэўны статус, каб абараніць, — распавяла эксперт. — Горад у дадзеным выпадку выступае як заказчык». Над праектам працуе група спецыялістаў, у тым ліку гісторыкі.

Прадметна гаварыць аб яго выніках можна будзе па выніках, бо даследаванні толькі пачаліся, падкрэсліла Вольга Верамей. Выкананне гэтых работ дапаможа дэталёва апісаць зялёныя і водныя зоны горада, каб у далейшым прыняць меры па іх захаванні і ўлічваць гэтую інфармацыю пры забудове. «Цяпер думкі аб адным і тым жа аб'екце могуць быць рознымі: нехта лічыць водна-зялёны дыяметр — гэта прастора поймы на дзясятках квадратных кіламетраў, іншыя кажуць, што гэта каскад некалькіх паркаў, якія фарміруюць своеасаблівыя «каралі», трэція выступаюць за тое, што дастаткова пакінуць, да прыкладу, невялікія скверы ад праспекта Пераможцаў у бок поймы ракі і гэта таксама можа быць названа водна-зялёным дыяметрам, — патлумачыла эксперт. — Каб не было такіх кантрасных меркаванняў аб адным і тым жа аб'екце, неабходна прывесці яго да якога-небудзь канкрэтнага апісання, устанаўлення дакладных межаў. Толькі тады можа наступаць юрыдычная адказнасць за наступствы горадабудаўнічай дзейнасці на гэтай тэрыторыі».

У адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама распрацоўваюцца таксама схемы азелянення тэрыторый. «Будуць вызначаныя ўчасткі і межы зялёных зон у Мінску, у тым ліку паркаў, сквераў, бульвараў, — праінфармавала эксперт. — Як толькі гэтая праца будзе скончаная, усе гэтыя зоны будуць зялёнымі лініямі нанесеныя на горадабудаўнічым кадастры. Яны будуць пераведзеныя ў лічбавы фармат, і мы будзем ведаць, дзе дакладна праходзяць гэтыя межы». Такая праца праходзіць у кожным раёне. «Прапрацоўваецца кожная тэрыторыя, кожны ўчастак і кожная кропка на планах. Ёсць выразныя дамоўленасці з «Мінскграда», за кожным раёнам вызначаны адзін з галоўных архітэктараў. Гэта досыць сур'ёзная і вельмі карпатлівая праца», — патлумачыла Вольга Верамей.

У сваю чаргу галоўны архітэктар УП «Мінскграда» Аляксандр Акенцьеў дадаў, што вынікі названых работ будуць запатрабаваныя на грамадскіх абмеркаваннях горадабудаўнічых праектаў, дзе кожны па-свойму ацэньвае той ці іншы зялёны ўчастак. «Нехта лічыць яго санітарна-ахоўнай зонай, нехта скверам, трэція выступаюць за тое, што гэты ўчастак не варта захоўваць, — растлумачыў ён. — Атрыманыя спецыялістамі даныя стануць падмуркам, на якім будзе выбудоўвацца палітыка з пэўным разуменнем, што ў гэтай гарадской тэрыторыі ёсць пэўны статус. У далейшым будзе вызначацца эфектыўнасць яго выкарыстання, рэгламенты: ад поўнай дзяржаўнай абароненасці да актыўнага засваення, стварэння зон адпачынку або будаўніцтва аб'ектаў культуры і лячэбна-аздараўленчых устаноў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930