Знайсці
13.10.2017 / 16:0629РусŁacБел

Эйсмант: «Сітуацыя вакол гібелі салдата ў Печах знаходзіцца на жорсткім кантролі ў Лукашэнкі»

Сітуацыя вакол гібелі салдата ў Печах знаходзіцца на жорсткім кантролі ў Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта журналістам заявіла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

«Натуральна, гэтая тэма абмяркоўвалася, яна знаходзіцца на жорсткім кантролі ў кіраўніка дзяржавы», — заявіла прэс-сакратар.

«Адказным асобам даручана разабрацца ў сітуацыі самым дбайным чынам, вывучыць яе да дробязяў і прадставіць аб'ектыўны вынік. Аляксандру Лукашэнку літаральна па некалькі разоў на дзень дакладваецца аб ходзе аператыўных мерапрыемстваў. Паверце, яго пазіцыя ў гэтым пытанні настолькі жорсткая, што ніхто з вінаватых ад адказнасці не сыдзе», — падкрэсліла Наталля Эйсмант.

Чытайце таксама: «Выходзь, падла». Ускрываюцца страшныя падрабязнасці смерці салдата і сітуацыі ў Печах увогуле. Віна — на «шакалах»

Чытайце таксама: Прапаршчык загінулага салдата: «Я не затрыманы. Быў у адпачынку, нічога не ведаю»

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930