Знайсці
13.10.2017 / 12:481РусŁacБел

Новая платная паслуга ДАІ Мінска: пробнае тэставанне ведаў ПДР

У ДАІ Мінска з'явілася новая платная паслуга — «Пробнае тэставанне ведаў Правілаў дарожнага руху». Тэставанне праводзіцца з дапамогай Адзінай сістэмы праграмна-тэхнічнага комплексу выдачы пасведчанняў кіроўцы, піша Tut.by.

— Гэта платная паслуга прадугледжвае магчымасць прадастаўлення грамадзянам прайсці тэставанне ведаў ПДР з выкарыстаннем існуючага праграмнага забеспячэння ва ўмовах, максімальна набліжаных да ўмоў здачы тэарэтычнага кваліфікацыйнага экзамену — у камп'ютарных класах міжраённага экзаменацыйнага падраздзялення Дзяржаўтаінспекцыі, — паведамілі ў ДАІ.

Тарыф на паслугу «Пробнае тэставанне ведаў Правілаў дарожнага руху» устаноўлены ў памеры 8 рублёў за адно тэставанне.

Для праходжання тэставання неабходна аплаціць квітанцыі (банкаўскія рэквізіты можна даведацца на сайце ДАІ) і напісаць заяву. Пры сабе трэба мець пашпарт альбо іншы дакумент, які пацвярджае асобу.

Графік тэставання: аўторак, серада, чацвер, пятніца, субота ў 11.00 і 15.00.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера