Знайсці
13.10.2017 / 11:3812РусŁacБел

Лукашэнка распавёў, якім ён бачыць ідэальны парламент

Парламенты Беларусі і Азербайджана могуць унесці значны ўклад у развіццё двухбаковых адносін. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 13 кастрычніка на сустрэчы са старшынёй Мілі Меджліса (парламента) Азербайджана Актаем Асадавым, піша БелТА

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што на сваім досведзе добра ведае, што такое «дэпутацкі хлеб». «І я ведаю магчымасці парламентаў. Так, шмат хто кажа, што ў Азербайджане і ў Беларусі парламенты не граюць такую ролю, як дзесьці на Захадзе. Крый божа. У парламента — заканадаўчай галіны ўлады — ёсць свае функцыі і абавязацельствы. Гэта вышэйшы заканатворчы орган. Яны павінны пісаць і, па-народнаму кажучы, ствараць законы, па якіх жыве грамадства. і вырашаць іншыя праблемы згодна з Канстытуцыяй», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

«Думаю, што парламенты могуць у нашы адносіны прыўнесці значны ўклад. Я, напрыклад, вельмі прыслухоўваюся да таго, што кажуць кіраўнікі парламента, парламентарыі.

Ведаю, Ільхам (прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў) наогул у гэтым плане абсалютна дэмакратычны чалавек.

Калі нешта карыснае (ён адукаваны чалавек, інтэлігентны), ён заўсёды прыслухоўваецца да гэтага, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Проста трэба гэта рабіць спакойна (займацца парламенцкай дзейнасцю). Без боек у парламенце, без усялякіх дэманстрацыяў, якімі адпрэчваюць людзі і ў нас, і ў вас. Мы то дакладна.

Я памятаю і страйкі былі ў парламенце, і яшчэ нешта. Але парламент не для гэтага».

«У нас свой шлях, і нашы мэты вызначаны, і ролі галін улады таксама вызначаныя — і судовай, і заканадаўчай, і выканаўчай. І ў вас, і ў нас прэзідэнты з'яўляюцца каардынатарамі дзеянняў гэтых галінаў улады», — сказаў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930