Знайсці
12.10.2017 / 22:178РусŁacБел

Папа Францішак: Смяротнае пакаранне — нялюдская мера

Пра гэта Папа Францішак заявіў 11 кастрычніка ў Ватыкане падчас урачыстай сустрэчы з нагоды 25-годдзя падпісання Янам Паўлам ІІ Апостальскай канстытуцыі «Fidei depositum», піша Радыё Ватыкана.

Папа пажадаў, каб у катэхізісе Каталіцкага Касцёла належнае і адпаведнае месца заняла тэма смяротнага пакарання.

«Трэба з рашучасцю сцвердзіць, што асуджэнне на смяротнае пакаранне — гэта нечалавечая мера, якая прыніжае, у пэўным сэнсе пераследуе чалавечую годнасць. Само па сабе яно супрацьлеглае Евангеллю, бо рашэнне спыніць чалавечае жыццё, заўсёды святое ў вачах Творцы, апошнім і сапраўдным суддзёй і гарантам якога з’яўляецца толькі Бог, прымаецца свядома», — сказаў Папа.

Пантыфік пажадаў, каб у ніводнага чалавека, нават забойцы, не забіралася яго годнасць. «Ніхто, такім чынам, не можа быць пазбаўлены не толькі жыцця, але і магчымасці маральнага і экзістэнцыяльнага адкуплення», — падкрэсліў пантыфік.

Папа прызнаў, што ў мінулым зварот да гэтай «крайняй і нечалавечай меры» быў прадыктаваны адсутнасцю «грамадскай сталасці і інструментаў абароны.

«Прымем на сябе адказнасць за мінулае і прызнаем, што гэтыя сродкі дыктаваліся больш легалістычным, чым хрысціянскім мысленнем», - лічыць пантыфік. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера