Знайсці
12.10.2017 / 22:001РусŁacБел

Новы этап праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» аб'яднае літаратуру і сацсеткі

Новы этап сацыяльнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» стартаваў 11 кастрычніка, паведамляецца на сайце аператара.

Раней ініцыятыва існавала ў выглядзе інтэрактыўных урокаў беларускай мовы і літаратуры, настаўнікамі на якіх выступалі вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты, акцёры, тэлевядучыя і спартсмены. Цяпер «Чытаем па-беларуску з velcom» запускаецца ў фармаце рэспубліканскага анлайн-конкурсу, удзельнікамі якога стануць навучэнцы 7-8 класаў з усёй Беларусі. Арганізатары хочуць адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.

Вучням прапануюць запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба выкласці яго на асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы (Укантакце, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама адправіць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу — [email protected]. Відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 года.

Падрабязнасці можна даведацца на сайце velcom.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера