Знайсці
12.10.2017 / 21:34РусŁacБел

З-за стыхійных бедстваў за 20 гадоў загінулі 1,35 мільёна чалавек

За апошнія 20 гадоў у выніку стыхійных бедстваў загінулі 1,35 млн чалавек, за гэты перыяд паводкі, землятрусы і іншыя прыродныя стыхіі нанеслі шкоду ў памеры $2,5 трлн, паведамляе Цэнтр навін ААН.

У апошнія гады ў свеце пачасціліся прыродныя бедствы і анамальныя з'явы надвор'я, якія прыводзяць да гібелі людзей і велізарных эканамічных страт. Такім чынам, дзяржавы павінны больш інвеставаць у праекты па зніжэнні небяспекі бедстваў (напрыклад, планаваць будаўніцтва больш трывалых жылых дамоў, асабліва ў сейсманебяспечных зонах).

Многія буйныя гарады размешчаныя ў сейсманебяспечных зонах геалагічных разломаў. Іх жыхары падвяргаюцца небяспецы магутных землятрусаў. У цяперашні час такіх гараджан 370 млн, а да 2050 года іх стане ўжо 870 млн. Да 2050 года колькасць гарадскога насельніцтва ў зонах, дзе часта бушуюць ураганы, таксама ўзрасце — з 310 млн да 680 млн чалавек.

Міжнародны дзень па змяншэнні небяспекі бедстваў адзначаецца 13 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930