Знайсці
12.10.2017 / 18:473РусŁacБел

Адказнасць за сістэматычныя парушэнні ПДР хочуць зрабіць больш жорсткай

У Беларусі могуць узмацніць адказнасць за паўторныя парушэнні ПДР. Пра гэта сёння ў Віцебску паведаміў журналістам начальнік упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Дзмітрый Карзюк, перадае БЕЛТА.

«Ёсць прапанова за некалькі аднатыпных парушэнняў правілаў дарожнага руху, здзейсненых запар, усталяваць больш жорсткую адказнасць», — сказаў Дзмітрый Карзюк. На яго думку, колькасць парушэнняў, якую ўжо можа лічыцца сістэмай, — тры і больш. «Гэтая прапанова знаходзіцца на ўзгадненні і, магчыма, будзе прынятая ў бліжэйшы час», — дадаў ён.

Тэма ўзмацнення жорсткасці пакарання была закранутая журналістамі ў сувязі з вынікамі нядаўняга маніторынгу працы маршрутных таксі Віцебскай вобласці. Як паведамлялася, інспектары ДАІ 8 кастрычніка негалосна ў якасці пасажыраў праехалі ў маршрутках па Віцебску, а таксама ў мікрааўтобусах да Мінска, Полацка і вярнуліся назад у абласны цэнтр. Усяго было праверана каля 30 машын, выяўлена 74 парушэнні ПДР і перавозкі пасажыраў (многія з якіх серыйныя).

Дзмітрый Карзюк адзначыў, што ДАІ працягне практыку схаваных метадаў працы. «Кіроўцы маршрутак заўсёды спяшаюцца, проста ляцяць. Ім трэба перавезці як мага больш пасажыраў. І таму маршруткі ў нас пад асаблівым кантролем», — заявіў ён. Сакрэтныя формы дапамагаюць выяўляць парушэнні ПДР рознымі ўдзельнікамі руху і прымяняюцца даволі часта. Усё больш шырока інспектары выкарыстоўваюць відэафіксацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930