Знайсці
12.10.2017 / 17:2327РусŁacБел

Ізраільская разведка папярэдзіла ЗША, што Расія шпіёніць праз антывірус «Касперскі»

Reuters са спасылкаю на амерыканскія медыя паведамляе, што ізраільскія разведчыкі выявілі выкарыстанне хакерамі расійскага ўрада антывіруснага праграмнага забеспячэння «Лабараторыі Касперскага» для выкрадання дадзеных па ўсім свеце, у тым ліку ў ЗША.

Паводле звестак выдання The New York Times, якое ўпершыню паведаміла пра гэта, ізраільскія разведчыкі, якія два гады таму праніклі ў сетку «Касперскага», папярэдзілі сваіх амерыканскіх калег аб умяшанні Расіі.

Гэта прывяло да прыняцця ў Вашынгтоне ў мінулым месяцы рашэння па выдаленні праграмнага забеспячэння «Лабараторыі Касперскага» з урадавых камп'ютараў.

Напярэдадні выданне The Washington Post таксама паведаміла, што ізраільскія шпіёны выявілі ў сетцы «Касперскага» хакерскія прылады, якія маглі быць толькі выкрадзеныя з Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША.

У самой кампаніі ўсе абвінавачванні адмаўляюць. Нагадаем, яшчэ летам у «Лабараторыі Касперскага» паведамілі, што гатовыя раскрыць уладам ЗША зыходны код праграмы, каб развеяць падазрэнні амерыканскіх уладаў аб сувязях кампаніі з Крамлём. Выканаўчы дырэктар кампаніі Яўген Касперскі тады сказаў, што лічыць з'яўленне такіх чутак праявай прафесійнае зайдрасці.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930