Знайсці
12.10.2017 / 20:2510РусŁacБел

Знойдзеная пятая планета Сонечнай сістэмы, вакол якой ёсць кола

На канферэнцыі Астрафізічнага інстытута Андалусіі ў іспанскім горадзе Гранада астраномы паведамілі, што карлікавая планета Хаўмеа аказалася пятай планетай Сонечнае сістэмы, вакол якой круціцца газапылавае кола.

Планета Хаўмеа ва ўяўленні мастака

«Мы ведалі, што Хаўмеа закрые сабой святло адной з зорак 21 студзеня гэтага года, і гэта сапраўды заўважылі адразу 12 тэлескопаў з дзесяці розных еўрапейскіх абсерваторый. Гэтыя назіранні дапамаглі нам даведацца дакладную форму і памеры Хаўмеа і адкрыць, да нашага вялікага здзіўлення, што мы моцна недаацэньвалі яе памеры і прыкметна пераацэньвалі яе яркасць», — распавядае Хасэ Ортыз.

Вялікім адкрыццём для навуковага свету стала тое, што вакол планеты круціцца кода, акурат як вакол Сатурна. Але Хаўмеа — карлікавая цвёрдая планета. Раней лічылася, што колы ўтвараюцца выключна вакол газавых гігантаў, бо тыя маюць моцнае прыцягненне і вялікую колькасць камяністых і ледзяных спадарожнікаў, якія планеты могуць «раскрышыць» і ператварыць у вельмі тонкае кола.

Гэтае ўяўленне было абвергнутае чатыры гады таму, калі астраномы знайшлі астэроід Харыкла, што валодае сваёй уласнай сістэмай кольцаў. І вось, цяпер дакладна вядома, што ў нашай зорнай сістэме існуе яшчэ адна планета з колам. 

Хаўмеа, як распавядаюць навукоўцы, так далёка размешчана ад Сонца, што год на ёй цягнецца прыкладна 280 зямных гадоў. Але пры гэтым карлікавая планета здзяйсняе адзін абарот вакол сваёй восі ўсяго за тры гадзіны, што ажно ў восем разоў хутчэй за Зямлю! Па сваіх памерах і масе яна з'яўляецца амаль поўным аналагам Плутона, аднак уласцівасці яе паверхні пакуль застаюцца загадкай для навукоўцаў праз вельмі вялікую аддаленасць ад Зямлі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера