Знайсці
12.10.2017 / 18:133РусŁacБел

Навукоўцы знайшлі ў Гімалаях 200 прыгожых сярэднявечных скульптур

Расійска-індыйская экспедыцыя выявіла высока ў індыйскіх Гімалаях два рытуальныя комплексы з унікальнымі невядомымі каменнымі фігурамі эпохі ранняга сярэднявечча, паведамляе РІАН. 

«Тут былі выяўленыя два рытуальныя комплексы, гэта далёка і высока ў гарах, куды няпроста даехаць. Былі знойдзеныя святыні 200 каменных коннікаў, прычым іх спецыфіка ў тым, што часам на кані сядзіць не адзін чалавек, а два, тры ці чатыры. То бок, гэта ўвасабленне нейкіх містэрый і міфаў, якія яшчэ трэба будзе прачытаць. Усе гэтыя скульптуры аб'ёмныя, багата аздобленыя разьбой», — распавядаюць у Расійскай акадэміі навук.

Адзначаецца, што ўсе скульптуры, хоць і выкананыя ў адной стылістыцы, адрозніваюцца адна ад аднае. У гэтым жа месцы выяўленыя крыніцы вады і каменныя збудаванні, звязаныя з гэтымі фігурамі.

«Здавалася б, у Індыі ўсё даўно вядома, але на самой справе гэтыя рэчы знойдзеныя ўпершыню. Публікацый аб гэтым няма, і навуковая супольнасць упершыню даведалася пра гэта. Знаходка паказвае, што не ўсё яшчэ нам на планеце вядома. Ёсць абсалютна незвычайныя месцы, якія яшчэ трэба будзе вывучыць», — адзначыў навукоўца Вячаслаў Малодзін.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930