Знайсці
12.10.2017 / 14:2111РусŁacБел

Пасля публікацыі «НН» да фермераў у Камянецкім раёне прыехаў Максім Рыжанкоў, вядзецца разбіральніцтва

Памятаеце матэрыял пра фермераў, у якіх камянецкія ўлады адбіралі зямлю з феерычнымі фармулёўкамі?

Чытайце: Як камянецкія ўлады забыліся пра закон: гісторыя пра запалоханых фермераў, самадурства і разборкі ў стылі 1990-х

Як нам стала вядома, праз тры дні пасля публікацыі ў Камянецкі раён прыехаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

Пра гэта нам паведамілі крыніцы сярод мясцовых чыноўнікаў.

Паводле іх, Рыжанкоў зладзіў разнос асобным кіраўнікам гаспадарак, называў сітуацыю «непрыгожай» і «з душком», меў таксама сустрэчу з Аляксандрам Машэнскім (кіраўніком «Савушкавага прадукта»), які запэўніў намеснік кіраўніка Адміністрацыі, што не ведаў пра сітуацыю.

Агулам мэта візіту Рыжанкова была «разабрацца».

Мы даведаліся і ў саміх фермераў, што ў іх чуваць.

Галіна Борсук сказала нам, што іх таксама запрашалі на размову з высокім чыноўнікам — у ягонай папцы ляжаў раздрукаваны матэрыял «Нашай Нівы».

Фермеры кажуць, што пакуль ніякіх зменаў няма, а вынікі разгляду канфлікту Рыжанковым стануць вядомымі праз тыдзень.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930