Знайсці
12.10.2017 / 14:083РусŁacБел

«Імёны» уводзяць першую ў Беларусі сістэму аўтаматычнай падпіскі. Што гэта такое?

Праект «Імёны», які выпускае аднайменны часопіс і займаецца фундаваннем іншых сацыяльна значных праектаў, аб'явіў пра запуск першай у Беларусі сістэмы аўтаматычнай падпіскі.

«Імёны» дапамагаюць збіраць грошы і арганізоўваць праекты па падтрымцы інвалідаў, бяздомных, дзяцей-сірот, жанчын і дзяцей, што пацярпелі ад гвалту.

Цяпер сталым фундатарам «Імёнаў», а таксама ўсім, хто хоча далучыцца да фінансавання праектаў, не трэба кожны раз самастойна рабіць адлічэнні.

Аўтаматычная падпіска прадугледжвае, што з вашага рахунку будзе штомесяц спісвацца тая сума, якую вы пазначыце ў самым пачатку, пры афармленні такой падпіскі: 3, 5, 10, 20 рублёў або любая іншая сума. 

«Імёны» працуюць ужо паўтара гады. За гэты час 3000 чалавек падтрымалі рэдакцыю, сярэдні плацёж — 43 рублі. А ў праектах, якія мы падтрымліваем, удзельнічалі больш за 20 000 чалавек.

Каб «Імёны» працавалі ўвесь час, пісалі больш гісторый, знаходзілі і падтрымлівалі больш маштабных праектаў і дапамагалі гэтым праектам наогул з'яўляцца, нам патрэбная ваша фінансавая падтрымка. Менавіта таму мы распрацавалі гэтую зручную форму падтрымкі — штомесячную падпіску», — паведамляецца на сайце праекта.

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера