Знайсці
12.10.2017 / 13:4723РусŁacБел

Генерал Валер Гайдукевіч: Камандзіра часткі ў Печах адназначна трэба здымаць

Намеснік старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях нацыянальнай бяспекі генерал-маёр Валер Гайдукевіч лічыць, што камандзіра вайсковай часткі ў Печах трэба здымаць з пасады.

«Я з такімі у свой час не цырымоніўся і нават не размаўляў — звальняў адназначна», — сказаў генерал-маёр у інтэрв'ю Радыё Свабода.

«Усё залежыць ад камандавання часткі, а таксама ад камандзіраў малодшага звяна. Калі нармальна займацца з асабовым складам, праблем у вайсковай частцы быць не павінна. Цяпер у частцы працуюць следчыя, я спадзяюся, разбяруцца. Але нават калі браць асноўную версію — самагубства, у такім маладым узросце заканчваць так жыццё жудасна! У войску не павінна быць сітуацый, каб хлопцы ішлі на такі крок. З маладымі салдатамі трэба займацца. І займацца павінны камандзіры», — мяркуе сп. Гайдукевіч.

— За кожны дзень знаходжання ў медсанчастцы з хлопца вымагалі грошы — 15 рублёў на суткі, банкаўскую картку забраў прапаршчык і здымаў грошы, якія маці рэгулярна дасылала хлопцу. Ёсць фатаздымкі цела — паўсюль гематомы. Як такое можа адбывацца ў войску? Няўжо нельга знайсці і пакараць гэтых прапаршчыкаў і сяржантаў?

— Можна і неабходна разабрацца. І прымаць самыя жорсткія захады. Мне цяжка патлумачыць такія дзікія рэчы. Такі прапаршчык даўно павінен быў вылецець з войска. Куды глядзелі камандзіры? Паверце, у мяне вельмі цяжкі асадак ад гэтага дзікунскага выпадку, — мяркуе Валер Гайдукевіч.

«Выходзь, падла». Ускрываюцца страшныя падрабязнасці смерці салдата і сітуацыі ў Печах увогуле. Віна — на «шакалах»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера