Знайсці
12.10.2017 / 12:04РусŁacБел

У сталічным ЖКГ распавялі, куды звяртацца, калі батарэі грэюць слаба

З 9 па 13 кастрычніка ў жылых дамах сталіцы паэтапна ўключаюць ацяпленне. Аднак і пасля гэтага батарэі ў кватэрах могуць заставацца халоднымі ці ледзь цёплымі. Што рабіць у такіх выпадках і куды звяртацца, тлумачаць «Мінск-Навіны».

Імаверна гэта звязана з запаветрываннем сістэмы ацяплення.

— У ёй могуць утварацца паветраныя заторы, якія перашкаджаюць праходжанню цепланосьбіта, — растлумачыў намеснік дырэктара па эксплуатацыі жылога фонду КУП «ЖКГ Савецкага раёна Менска» Сяргей Шчыглеўскі. — У асноўным гэта адбываецца, калі ў міжацяпляльны перыяд праводзілі рамонт, замену ацяпляльнага абсталявання і спускалі сеткавую ваду. Для ліквідацыі затораў у многіх выпадках дастаткова павярнуць кран-паветранік, размешчаны ў тэхнічным паддашкавым або падвальным памяшканнях. Калі ж на батарэі стаіць кран Маеўскага, трэба наведаць кватэру.

З 14 кастрычніка камунальнікі на працягу 5 дзён будуць выконваць работы па распаветрыванні на падставе зваротаў жыхароў. З гэтай нагоды варта тэлефанаваць замацаванаму за домам працоўнага па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў (хаус-майстру) - іх тэлефоны расклееныя каля пад'ездаў, у прыёмную ЖЭУ або ў службу «115».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера