Знайсці
11.10.2017 / 22:4016РусŁacБел

Прэм'ер Іспаніі даў кіраўніку Каталоніі тыдзень: або адрачыся незалежнасці, або сесці ў турму

Марыяна Рахой, La Moncloa

Улады Іспаніі запатрабавалі ад каталонскіх уладаў растлумачыць, што азначае падпісаная 10 кастрычніка і тут жа прыпыненая дэкларацыя аб незалежнасці, а таксама папярэдзілі, што могуць задзейнічаць 155-ы артыкул Канстытуцыі, які дазваляе Мадрыду ўвесці прамое кіраванне ў аўтаноміі, піша Бі-бі-сі.

Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой заявіў, што ўрад каралеўства звярнуўся да рэгіянальнага ўрада за тлумачэннем таго, абвясціў ён ці не абвясціў незалежнасць. Тлумачэнні павінны быць дадзеныя да 10 раніцы 16 кастрычніка.

Улады Іспаніі таксама адкінулі магчымасць перамоваў і назвалі правядзенне 1 кастрычніка рэферэндума аб незалежнасці ў аўтаноміі правалам.

Каталонскія лідары падпісалі вечарам аўторка дэкларацыю аб незалежнасці, але прыпынілі яе ажыццяўленне на час перамоваў з цэнтральнымі ўладамі. Аднак Мадрыд адхіліў дэкларацыю незалежнасці Каталоніі і любую магчымасць перамоў.

«Каб навязаць свой праект, ім трэба нацкоўваць адных каталонцаў на іншых. Перад пагрозай дзяржаўнага перавароту адказ ураду быў прапарцыйным і поўным», - заявіў Рахой падчас выступу ў парламенце.

***

90% з 2,3 млн каталонцаў, якія прыйшлі на непрызнаны і забаронены Мадрыдам рэферэндум, прагаласавалі 1 кастрычніка за аддзяленне ад Іспаніі. Яўка пры гэтым, па дадзеных каталонскіх уладаў, склала 43%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера