Знайсці
11.10.2017 / 21:5754РусŁacБел

Расійскі каментатар Васілій Уткін зноў тлуста троліць беларусаў

Вядомы футбольны каментатар Васілій Уткін чарговы раз спрабуе патроліць беларусаў. У сераду ён напісаў у сваім твітары наступнае:

«Ну і, беларусы, ці прывольна вам дыхаецца ў спіну Люксембургу? Ці цёпла заняцца днішчанскае месца ў адборы, пад зямлёй, дзе самае месца бульбе?»

«На ўзроўні Задорнава жартачкі пайшлі», — адпісваюцца Уткіну каментатары.

Бурны раман Васілія Уткіна з Беларуссю і яе мікраблогерамі доўжыцца ўжо некалькі гадоў. У 2011 годзе ён напісаў, што трэнер Ганчарэнка павінен «гарэць у пекле», калі трэнер БАТЭ на гульню з «Барселонай» выпусціў некалькі дублёраў. Пазней Уткін памірыўся з Ганчарэнкам. Аднак працягнуў перапалку з беларусамі, напрыклад, назваў народ «кончанымі правінцыяламі», а краіну «Лесарубіяй».

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера