Знайсці
11.10.2017 / 20:445РусŁacБел

Новы віток напружанасці ў адносінах ЗША і Турцыі

Турцыя арыштавала турэцкага грамадзяніна, супрацоўніка консульства ЗША. Вашынгтон у адказ спыніў выдачу віз грамадзянам Турцыі.

У аўторак Дзярждэпартамэнт ЗША выказаў глыбокую заклапочанасць арыштам супрацоўніка сваёй амбасады

«Мы былі вельмі расчараваныя тым, што ўлады Турцыі арыштавалі нанятага на месцы супрацоўніка нашага пасольства», — сказала прадстаўніца Дзярждэпа на брыфінгу, цытуюць інфармацыйныя агенцтвы.

Паводле яе слоў, «галоўнае пытанне турэцкаму ўраду заключаецца ў тым, што адбываецца і чаго яны хочуць дамагчыся».

«Гэтыя дзеянні вельмі трывожаць нас, мы занепакоеныя сітуацыяй, якая склалася», — сказала яна.

Супрацоўніку амерыканскага генконсульства ў Стамбуле Метыну Тапузу выставілі абвінавачванні ў сувязях з путчыстамі, якія летась спрабавалі ажыццявіць дзяржаўны пераварот.

Усяго ў Турцыі па гэтай справе арыштаваныя дзясяткі тысяч людзей, сотні тысяч страцілі працу.

Арышт супрацоўніка консульства — не першы канфлікт між Турцыяй і ЗША, а таксама Еўрасаюзам. Моцна пагоршалі адносіны Турцыі з Нямеччынай. У той ж час Анкара збліжаецца з Масквой.

Ва ўнутранай палітыцы прэзідэнт Эрдаган ад мадэлі «мусульманскай дэмакратыі», якой трымаўся на пачатку свайго кіравання, перайшоў да аўтарытарнай мадэлі.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930