Знайсці
11.10.2017 / 18:541РусŁacБел

ДАІ Мінска апублікавала месца ўстаноўкі спідкамаў у кастрычніку

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя апублікавала спіс месцаў, дзе будуць устаноўленыя мабільныя датчыкі аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму ў кастрычніку.

Фіксаваць парушэнні ўвесь месяц з 7.00 да 20.00 будуць камеры па адрасе прасп. Партызанскі, 75 — абмежаванне хуткасці 60 км/г. Дзве мабільныя камеры ўстаноўленыя на МКАД. Яны будуць фіксаваць парушэнні ПДР круглыя суткі на 33-м км кнутранага і 21-м км знешняга кальца (90 км/г). З панядзелка па суботу з 7.00 да 20.00 датчыкі будуць працаваць на вул. Алібегава, 12б (60 км/г).

Спідкамы з 20.00 да 2.00 будуць працаваць на участках дарог: 11, 15, 19, 23, 27 і 31 кастрычніка — па прасп. Незалежнасці, 99 (60 км/г), вул. Прытыцкага, 60, к. 5 (60 км/г), на скрыжаванні пр. Незалежнасці з вул. Рагачоўскай (80 км/г); 12, 16, 20, 24, 28 кастрычніка — па вул. Кальварыйскай, 58, к. 1 (60 км/г), прасп. Незалежнасці, 45 (60 км/г), а таксама на вул. Ташкенцкай, мост праз р. Свіслач (60 км/г); 13, 17, 21, 25, 29 кастрычніка — па прасп. Партызанскім, 75 (60 км/г), прасп. Незалежнасці, 156 (80 км/г), прасп. Пушкіна, 70а (60 км/г); 14, 18, 22, 26, 30 кастрычніка — па прасп. Незалежнасці, 99 (60 км/г), прасп. Партызанскім, 147 (60 км/г), вул. Прытыцкага, 106 (60 км/г).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера