Знайсці
11.10.2017 / 18:062РусŁacБел

У Мінску шукаюць жанчыну, якая скрала чужыя рэчы з камеры захоўвання ў краме

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС шукаюць жанчыну па падазрэнні ў крадзяжы маёмасці з камеры захоўвання крамы па вул. Адзінцова, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

guvd.gov.by

11 верасня каля 12:00 жанчына зайшла ў краму ў суправаджэнні мужчыны і заўважыла пакінуты пакет у адкрытай ячэйцы. Разам са сваімі рэчамі яна пераклала чужы пакет у суседнюю ячэйку. Зрабіўшы пакупкі, забрала сваю і чужую маёмасць і пайшла з крамы.

Неўзабаве пра набытае новае адзенне, пакінутае ў пакеце камеры захоўвання, узгадала ўладальніца. Вярнуўшыся ў краму, рэчаў не знайшла і звярнулася з заявай у міліцыю.

Прыкметы жанчыны: на выгляд 30-35 гадоў, рост 160-165 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмныя. Была апранутая: кофта ружовага колеру з надпісам белага колеру, джынсы сіняга колеру, красоўкі бірузовага колеру з белай падэшвай. Носіць акуляры для зроку, пры сабе мела сумку праз плячо чорнага колеру.

Міліцыя просіць усіх, хто пазнаў жанчыну на фота альбо мае інфармацыю аб здарэнні, паведаміць па тэлефонах: 8 (017) 365-56-85, 8 (029) 851-46-65 альбо 102.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера