Знайсці
11.10.2017 / 17:577РусŁacБел

Патрыярх Кірыл распавёў пра скрып у зубах ад дыскусій у сацсетках

Інтэрнэт захламлены, і яго варта фільтраваць. Пра гэта распавёў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл студэнтам, адкрываючы моладзевы камунікатыўны форум у маскоўскім Сацыяльным універсітэце (РДСУ), паведамляе ВВС.

Фота прэс-службы РДСУ

«Сёння кожны чалавек можа выкарыстоўваць інтэрнэт для распаўсюджвання свайго ўплыву. Гэта накладвае на чалавека велізарную адказнасць», — перасцярог студэнтаў патрыярх.

Ён сказаў, што і сам часам чытае дыскусіі ў сацыяльных сетках. «Часам чытаю зводкі, якія мне прыносяць, скрыгочучы зубамі. У гэтай інфармацыйнай прасторы вельмі шмат захламленасці. Хлам — ён дэзарыентуе», — распавёў патрыярх. «Мы ведаем, як людзі канчаюць жыццё самагубствам, таму што паглынаюцца гэтым хламам, задыхаюцца ад хламу і становяцца няздольнымі да супраціву. Ну а што ж рабіць, каб нас не захліснула уся гэтая стыхія? Трэба ставіць фільтр», — выдаў сваю рэкамендацыю Кірыл.

«Калі мы будзем удзельнічаць у інфармацыйным жыцці грамадства, імкнучыся несці добрае слова і падтрымліваючы яго ўласным жыццём, то я перакананы, што мы пераможам. Таму што Хрыстос перамог», — скончыў свой выступ патрыярх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031